Внимание!!! AdBlock блокирует показ некоторых скриншотов. Пожалуйста, все вопросы к разработчкикам
Автор
Сообщение
Galfimbul
Цукерка / Краiна белая
Жанр: Pop-Rock Страна: Belarus Год издания: 2011 Аудиокодек: MP3 Тип рипа: tracks Битрейт аудио: 256 kbps Продолжительность: 19.23 Наличие сканов в содержимом раздачи: да Треклист: 1.Tsukerka 2.Shasha 3.Kraina belaya 4.Dzedau kon 5.Gety gorad
«Цукерка» Віталь Фралоў запісаў песьню, якую можна лічыць ці то адказам, ці то алюзіяй на стары-добры гіт «Новага Неба». «Гэта песьня пра краіну, якой яе адчуваю я сам. Тут можна ўгледзіць і настальгію, і сум, і гумар», — кажа музыка пра песьню «Краіна белая», якая бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў».
Праект «Цукерка» паўстаў летась з запісу аднайменнай песьні, якая патрапіла праз інтэрнэт-адбор на складанку Budzma The Best Rock/New. Музыкі падрыхтавалі міні-праграму і выступілі ў адным зь менскіх клюбаў на канцэрце, прысьвечаным Дню студэнта. Лідэр «Цукеркі» Віталь Фралоў сваю першую песьню напісаў з два дзесяцігодзьдзі таму, але толькі цяпер пачаў увасабляць свае музычныя ідэі. «Галоўная мэта праекту — данесьці пазытыў на роднай мове. Каб было меней сьлёз, а паболей усьмешак», — кажа Віталь. Праўда прызнаецца, што яго твор «Краіна белая» атрымаўся ў гэтым пляне сваеасаблівым: «Гэта песьня пра краіну, якой яе адчуваю я сам. Тут можна ўгледзіць і настальгію, і сум, і гумар». Музыка кажа, што песьня пачалася з жарту пра тое, што бел-чырвона-белы сьцяг нагадвае сала з праслойкай: «Так склаўся першы куплет, атрымаўся вельмі арганічны прыпеў, але як песьня дапісалася да канца, я зразумеў, што выйшаў не зусім жартоўны твор. Я ў дзяцінстве па-шчырасьці таксама даставаў папружкаю. Сына ня б’ю, але пра пераемнасьць прасьпяваць вымагаў тэкст».
Віталь Фралоў зьбіраецца працягваць экспэрымэнтаваць у студыі разам з гукарэжысэрам Юрасём Трушыным, а як назьбірае зь дзясятак годных песень дык выдасьць паўнавартасны альбом.
Цукерка — Краіна белая (словы — Віталь Фралоў, музыка — Юрась Трушын). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Словы-Вiталь Фралоу, музыка-Юрась Трушын
Внимание! AdBlock блокирует показ скриншотов, все вопросы к разработчикам )))